Своп-вечарына для беларусаў у Варшаве

13.11.2022 14:00 - 17:00 Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6) Бясплатнае


13 лістапада ў Варшаве адбудзецца своп-вечарына для беларусаў.


Дата: 13 лістапада

Час: ад 14:00 да 17:00

Месца: Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6)


Своп вечарына (Swap party) для беларусаў у Варшаве.

Удзел бясплатны для ўсіх жадаючых (толькі па рэгістрацыі праз анкету).


Своп-вечарына (Swap party) – гэта мерапрыемства, куды можна прынесці непатрэбныя і непрыдатныя, але добрыя рэчы, і абмяняцца імі. Калі няма чаго прынесці, але адзенне патрэбна, можаце таксама смела прыходзіць! Можна прыносіць касметыку, адзенне, аксэсуары, усё, што не трэба і хочацца аддаць у добрыя рукі.

На мерапрыемстве будзе стыліст, які дапаможа падабраць рэчы і аксэсуары з таго, што будзе на вечарынцы, а таксама зможа адказаць на хвалюючыя пытанні датычна гардэроба, стварэнню вашага вобраза, пошуку стылю.

Ганна Прышывалка – персанальны і фэшн стыліст, трэндвотчар, дызайнер. Дапамагае знайсці сябе і прывесці свой вобраз у адпаведнасць з унутраным светам.

На вечарыне будзе прыемная сяброўская атмасфера з музыкай, гарбатай і нечым смачным.



Вам можа быць цікава

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

17.12.2025 19:00 - 19.12.2025 21:00 Беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Анастасія Рыдлеўская ў Познані

19.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ