Свята “Дзень беларускай дзіцячай творчасці” ў Гродна

06.10.2018 12:00 - 18:00 Канцэртная зала (вул. Дзяржынскага, 1) Уваход вольны

Дзень беларускай дзіцячай творчасці — гэта свята дзіцячых усмешак, магчымасць прадэманстраваць свае таленты і добра правесці час і адпачыць адначасова!

Мы распрацавалі новы фармат, які ўключае ў сябе мноства забаўляльных актыўнасцяў, вясёлыя анімацыйныя элементы і творчую конкурсную праграму.

Мы пастараліся даць адказ на пытанне «Куды схадзіць разам з дзецьмі?» так, каб гэта было цікава, карысна, пазнавальна і разам з тым бясплатна!

Рэалізацыя дадзенай ідэі стала магчымай дзякуючы нашаму генаральнаму партнёру — сетцы крамаў «Карона». Дзякуем беларускаму бізнэсу, які падтрымлівае беларускую дзіцячую творчасць!

ДЗЕ: Гродна, Канцэртная зала, вул. Дзяржынскага, 1.

КАЛІ: 06.10.2018 (субота), з 12.00 да 18.00.

Вас чакаюць разнастайныя творчыя дзіцячыя актыўнасці. Цэнтральнае месца сярод усіх актыўнасцяў займаюць выступы лепшых дзіцячых калектываў і сольных выступоўцаў з Гродна, якія атрымаюць магчымасць прадэманстраваць свае здольнасці і таленты і выступіць на адной сцэне з мінскімі артыстамі.

Свята суправаджаецца майстар-класамі для дзяцей і дарослых, забавамі, конкурсамі, розыгрышамі прызоў ад генеральнага партнёра свята ГЦ «Карона» ды іншымі цікавосткамі.

Сярод гродзенскіх выканаўцаў будзе праведзены конкурс “Падтрымаем свае таленты!” з прызам глядацкіх сімпатый: госці свята з дапамогай флаера, у якім будуць пазначаныя ўсе канкурсанты, змогуць прагаласаваць за ўпадабанага выканаўцу або калектыў. Па выніках галасавання пераможца атрымае сертыфікат на запіс песні ў прафесійнай студыі гуказапісу (вакальны нумар) або сертыфікат на здымкі відэакліпа (танцавальны або іншы нумар).

Таксама Вас чакаюць выступы артыстаў з Мінска.

Падрабязная праграма мерапрыемства будзе на сайце Prastora.by неўзабаве.

Кантакт для сувязі: +375-29-856-42-01, Міхась Башура.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Апошні канцэрт N.R.M. у Вільні

07.11.2025 (19:00 - 22:00) Alaus Namai (A. Goštauto g. 8)

"Botanic project" у Варшаве

10.11.2025 (19:00 - 21:00) VooDoo Club (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ