Свята «Караваю, мой раю» ў Азярцы

09.11.2024 14:00 - 15:00 музей народнай архітэктуры і побыту 12 рублёў



 У суботу, 9 лістапада, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята «Караваю, мой раю».







Дата: 9 лістапада

Час: з 14:00 да 15.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 




Вясельны каравай — гэта не проста хлеб, прымеркаваны да свята; гэта хлеб абрадавы, сімвал будучага сямейнага шчасця і дабрабыту маладых. 

Менавіта з рошчыны каравая, лічыцца, і пачынаўся ўвесь вясельны цыкл, а завяршаўся ён святочным падзелам. Каравай суправаджаў маладых на ўсіх этапах складанага шматузроўневага вясельнага абраду. Ён павінен быў аб’яднаць не проста дзвюх асоб, але злучаў два роды паміж сабой. 

Рытуальны хлеб выпякаўся з самых лепшых складнікаў. Кожны элемент упрыгожвання на ім меў сваё асаблiвае значэнне. Само цеста ўжо лічылася рэччу магічнай і далёка не кожнай жанчыне дазвалялася нават дакранацца да яго.

 Вясельны каравай — квінтэсэнцыя ўсёй вясельнай абраднасці беларусаў. Захаваўшы адбіткі яшчэ часоў родавай абшчыны, ён працягвае сваё існаванне і цяпер, перадаючы шматвекавы вопыт продкаў наступным пакаленням.


Вас чакае: 

Расповед пра каравайную традыцыю на Беларусі; 

Мастацкая рэканструкцыя каравайнага абраду; 

Традыцыйныя гульні і танцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Кропка ўваходу» ў Варшаве

09.07.2026 10:00 - 23.07.2026 18:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Перфарматыўнае чытанне «Кураж» у Познані

22.07.2026 (19:00 - 21:00) Барак Культуры (al. Marcinkowskiego 21)

Перфарматыўная чытка «Свінні» ў Варшаве

26.07.2026 (17:00 - 18:00) Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ