Свята «Першы ўкос» у Азярцы

29.06.2025 13:00 - 14:30 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) 15 рублёў
 

У нядзелю, 29 чэрвеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы спраўляюць свята «Першы ўкос».





Першы ўкос — гэта спрадвечнае і важнае свята для нашых продкаў. На першы ўкос збіраліся ўсёй вёскай на вялікую талаку. Талакой называлі працоўную ўзаемадапамогу пры выкананні найбольш працаёмкіх работ у гаспадарцы. На талацэ, акрамя працы, людзі разам адпачывалі і спажывалі ежу, што таксама мела магічны сэнс. 

Сумеснае спажыванне кашы на полі павінна было прынесці ўрадлівасць зямлі і дабрабыт чалавеку, а таксама нагадвала пра прыналежнасць кожнага ўдзельніка талакі да агульнага калектыву. 

Частаванне напоямі сімвалізавала замаўленне вільгаці і плёну, паліванне вадой рук — забеспячэнне палеткаў вільгаццю. 

У час працы і на застоллі спявалі талочныя ці застольныя песні.

Вас чакае: 

Расповед пра свята першага ўкоса, прылады працы на сенакосе і нарыхтоўку сена; 

Талочныя і застольныя беларускія песні; 

Урачыстае шэсце; 

Конкурс на самага лепшага касца; 

Майстар-клас па пакосу травы; 

Майстар-клас па вырабу лялькі з травы;

 Выстава «Традыцыйныя прылады сельскай гаспадаркі»; 

Беларускія танцы і гульні пад скрыпку і гармонік



Кошт квіткоў: для дарослых — 15 рублёў; студэнтаў — 8 рублёў; школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

07.08.2026 21:00 - 09.08.2026 23:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ