Свята «Шчодрык» у Азярцы

14.01.2023 13:00 - 14:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Азярцо, Мінскі раён ) ад 6 рублёў

У музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы працягваюцца калядныя імпрэзы. У суботу, 14 студзеня, завітайце сюды на Шчодрык.



Дата: 14 студзеня

Час: з 13.00 да 14.00 (час мясцовы)

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Шчодрык, або Шчодрая куцця — вечар з 13 на 14 студзеня, калі гаспадары гатуюць другую (багатую, шчодрую) куццю, бліны з верашчакай і смажанай каўбасой, крупнік.


Шмат часу на Шчодрык надавалі варажбе. Варажылі і дарослыя, і дзеці, а асабліва незамужнія дзяўчаты, якія хацелі даведацца, што іх чакае ў будучым годзе.


А яшчэ шчадравалі — абыходзілі двары гуртом шчадроўнікаў, спявалі песні-шчадроўкі, услаўлялі гаспадара і гаспадыню.


Гурты «Этнасуполка» і «Скарбніца традыцый» рэканструююць тыя абрады на аснове экспедыцыйных звестак з Палесся!


Вас чакае:

Рэканструкцыя традыцыйных абрадаў ад гуртоў «Этнасуполка» і «Скарбніца традыцый»;

Паказ ценявога тэатра «Вяртэп»;

Паказ лялечнага тэатра «Батлейка»;

Традыцыйныя калядныя варожбы;

Зімовыя забавы і гульні;

Беларускія народныя танцы;

Майстар-клас па ўпрыгожваннях з саломы;

Майстар-клас па выцінанцы.



Кошт квіткоў: для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.







Вам можа быць цікава

Рэтраспектыва Валерыя Рубінчыка ў Мінску

02.05.2025 17:00 - 30.05.2025 19:00 Музей гісторыі беларускага кіно (вул. Свярдлова, 4)

Беларускія танчыкі ў Кракаве

11.05.2025 (18:00 - 21:00) Прастора (Мікалайская 4/6)

Прэм’ера спектакля «STATUS» у Варшаве

18.05.2025 (18:00 - 20:00) прастора «MIT» (Stalowa, 36)

:B:N: у Вільні

24.05.2025 (19:00 - 21:00) «Alaus Namai» (A. Goštauto, g. 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ