9 і 10 жніўня ў Дукорскім маёнтку — свята сярэднявечнай культуры «Задора».
Маем праграму!
9 жніўня:
11.00 — экскурсія па гарадзішчы;
12.00 — адкрыццё свята, вітанне воінаў;
12.30 — бугурты, турнір на трох відах зброі;
14.00 — забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
14.30 — лучны турнір;
15.30 — тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;
16.00 — турніры 3*3 і 5*5;
17.30 — паказальны выступ лучнікаў;
18.30 — сулічны турнір;
20.00 — забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
20.30 — штурм сярэднявечнага гарадзішча;
21.00 — святочнае агнявое шоу.
10 жніўня:
11.00 — экскурсія па гарадзішчы;
11.10 — ваярскі турнір на дзідах;
12.00 — адкрыццё другога ваярскага дня;
13.00 — турніры «кола Одзіна», «кола Локі»;
14.00 — конны выступ;
14.30 — сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
15.30 — тэатралізаванае шоу: гісторыі і легенды пра традыцыі і жыццё шатландскіх кланаў;
16.00 — шоу лучнікаў;
16.30 — забаўкі, сярэднявечныя гульні з вядоўцам;
17.00 — выступ шатландцаў;
17.30 — конны выступ.
Будуць таксама танцы, майстар-класы і розныя актыўнасці. І ўсё гэта — у атмасферы сярэднявечнага драўлянага гарадзішча на беразе ракі.
Квіткі:
Калі будзеце набываць на ўваходзе ў дзень фэста, то:
Квіток на абодва дні фэста:
— дарослыя — 85 рублёў; — дзеці 7-17 год — 40 рублёў;
Квіткі толькі на суботу, 9 жніўня:
— дарослыя — 50 рублёў; — дзеці 7-17 год — 25 рублёў;
Квіткі толькі на нядзелю, 10 жніўня:
— дарослыя — 40 рублёў; — дзеці 7-17 год — 20 рублёў.
Дзецям да 7 гадкоў — уваход вольны. (Для падпісчыкаў сацсетак Дукорскага маёнтка традыцыйна зніжка 10%.)
Але ў перадпродажы па спасылцы квіткі таннейшыя на 20%. Там жа знойдзеце інфармацыю наконт трансферу.
Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.