Свята вакзала ў Парэччы

02.08.2025 16:00 - 21:00 ------------ Бясплатнае

 

У суботу, 2 жніўня, у Парэччы пад Гародняй — свята найстарэйшага ў Беларусі чыгуначнага вакзала





Першай чыгуначнай лініяй, пракладзенай на беларускай зямлі, быў участак Парэчча — Гродна, які з’яўляўся часткай магістралі Пецярбург — Варшава, здадзенай у эксплуатацыю ў 1862 годзе. 

Адсюль, з мястэчка Парэчча, 27 снежня 1862 года ў напрамку Гродна адправіўся першы цягнік. 


Вас чакае:

  •  Выступы выканаўцаў і творчых калектываў з Гродна, Скідзеля, Луцкаўлян, Азёр і інш. 
  •  Хэдлайнеры — народны калектыў «Струны сэрца» і гурт «Ваяж» з Гродна. 
  •  Гульні, квізы, пеннае шоў, лакацыя «Казкі на траве» і розныя актыўнасці. 

 З 17:00 да 19:00 усе ахвочыя змогуць наведаць музейны пакой чыгуначнага вакзала.

 Падрабязны расклад глядзіце на выяве. 


Уваход вольны. 


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ