Чацвёрты фестываль беларускай культуры Minsk x Minga адбудзецца ў Мюнхене з 10 па 12 кастрычніка.
«Тры насычаныя дні ў Баварыі і з беларускім вайбам — гучыць як мара, хіба не так? Мы ўжо распрацоўваем праграму 4-га фестываля Minsk x Minga і абяцаем, што яна будзе агонь. Захоўвайце дату, дзяліцеся сябрамі і сачыце за абнаўленнямі — вас чакаюць незабыўныя восеньскія выходныя, не горшыя за Актоберфэст», — пішуць арганізатары.
Minsk x Minga — баварскі фестываль незалежнай беларускай культуры, ладзіцца ў Мюнхене з 2022 года. У межах фэсту штогод праходзяць канцэрты, выставы, майстар-класы, спектаклі, літаратурныя імпрэзы і іншыя мерапрыемства з удзелам сучасных беларускіх творцаў.
Фестываль мае на мэце прасоўванне незалежнай беларускай культуры ў свеце і спрыянне нараджэнню сумесных праектаў баварскіх і беларускіх творцаў.