Свята зубра і Вялікага Княства Літоўскага ў Лондане

02.09.2023 14:00 - 17:30 Скарынаўская бібліятэка (37-39 Holden Road) Бясплатнае

У суботу, 2 верасня, у беларускай бібліятэцы імя Францішка Скарыны — свята зубра і Вялікага Княства Літоўскага ў гонар 500-годдзя выдання ў Кракаве славутай «Песні пра зубра» Міколы Гусоўскага.



Дата: 2 верасня

Час: з 14.00 да 17.30 (час мясцовы)

Месца: Скарынаўская бібліятэка, 37-39 Holden Road, Лондан 


Прыходзьце паслухаць чытанні з паэмы, пабачыць выявы зуброў і скарбы часоў ВКЛ з калекцыі Скарынаўкі і пакаштаваць стравы, натхнёныя гістарычнымі рэцэптамі з «Літоўскай кухаркі»! 

Апранайцеся, па жаданні, у элементы гістарычных строяў ВКЛ — шляхецкіх ці народных, каб лепш адчуць атмасферу свята. 


Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Лекцыя «Невядомы Левін. Кожны дзень жыцця — карціна» ў Мінску

27.08.2026 (18:30 - 20:30) Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус, зала беларускага мастацтва XIX — пачатку XX стст.) (К. Маркса, 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ