• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Літаратура Іншае

Святкаванне Дня Святога Валянціна ў музеі Якуба Коласа

Пачатак: 14.02 (17:00)
Канец: 14.02 (18:00)
Музей Якуба Коласа
(вул. Акадэмічная, 5)
Кошт: 4 рублі
Google

Загадкавы і напоўнены пяшчотай ды натхненнем куточак беларускай сталіцы – дом-музей Якуба Коласа – шчыра запрашае ўсіх ахвочых далучыцца да святкавання Дня Святога Валянціна.

З 1 па 14 лютага музей прапануе ўсім жадаючым прыняць удзел у Instagram-акцыі “ЗАКАХАНЫЯ Ў Доме КОЛАСА”. Для ўдзелу дастаткова прыйсці ў музей, атрымаць тэматычны аксэсуар, абраць для сябе самае рамантычнае месца ў Доме Коласа і сфатаграфавацца, а фотаздымак, адзначыўшы сябе на ім, выкласці ў сацыяльную сетку “Instagram” з хэштэгам #kahanne_kolas. Пераможцы будуць вызначаны выпадковым чынам 14 лютага і атрымаюць прыемны сюрпрыз.

14 лютага, у Дзень Святога Валянціна, Дом Коласа прапануе наведвальнікам акунуцца ў творча-рамантычную атмасферу музея. Кожны атрымае магчымасць уласнымі рукамі стварыць для свайго каханага ці каханай прыемны сувенір – букет з цукерак ці кавалачак духмянага мыла. Майстар-класы па стварэнні мыла і салодкіх букетаў пачнуцца а 17.00.

Апантаных светам картак, кубікаў ды фантазіі запрашаем на настольныя гульні.

А праз гадзіну, а 18.00, ўсіх аматараў інтымнай лірыкі чакае творчая сустрэча з беларускімі пісьменнікамі Людмілай Іванаўнай Рублеўскай і Віктарам Анатольевічам Шніпам.

Людміла Рублеўская – паэтэса, празаік і журналістка, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі “Лепшы празаічны твор”.

Віктар Анатольевіч Шніп – паэт, празаік, перакладчык, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі ў намінацыі “Мастацкая літаратура”.

Творцы з’яўляюцца не толькі калегамі, але і мужам і жонкай. На сустрэчы ў Дзень закаханых пісьменнікі падзеляцца з аўдыторыяй цыклам пяшчотна-пранікнёных вершаў, якія прысвячаюць адзін аднаму.

Чакаем усіх нераўнадушных рамантыкаў на ўтульным вечары ў Доме Коласа!

Расклад мерапрыемстваў 14.02

17.00:

  • майстар-класы па мылаварэнні;
  • майстар-класы па стварэнні салодкіх букетаў;
  • настольныя гульні.

18.00 – творчая сустрэча з Людмілай Рублеўскай і Віктарам Шніпам.

Кошт уваходу – 4 рублі.

Папярэдні запіс па тэл.: 284-17-02.

 

Шчыра запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02

Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

E-mail: [email protected].

Мы ў сацсетках:

ВК: vk.com/yakubkolasby.

Instagram: @kolasmuseum.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип