Святочны канцэрт гуртоў AKUTE і Разбітае сэрца пацана.

06.03.2015 19:00 - 23:00 Re:Public (вул. Прытыцкага, 62) 180 000 - 250 000

6 сакавіка ў мінскім клубе “Рэпаблік” пройдзе вялікі супольны канцэрт AKUTE і РСП. Абодве каманды адыграюць праграмы, якія будуць мейсціць не толькі старыя, правераныя часам хіты, але і новыя песні, з’явіўшыеся на свет зусім нядаўна.
“Для нас заўсёды была цікавай творчасць РСП, кажа вакаліст гурта AKUTE Станіслаў Мытнік. Прынамсі, адзін з нашых першых канцэртаў у родным Магілёве мы таксама гралі сумесна з імі. Калі нядаўна быў падобны жа выступ, то і мы і хлопцы з РСП былі прыемна ўражаны наколькі яны запомніліся народу яшчэ з тых часоў.”
Дзяніс Тарасенка “РСП”: “Акутэ – гурт, які, безумоўна, заваюе сэрца кожнага меламана, а хутчэй за ўсё, меламаншы, сваімі касмічнымі сугуччамі, гармоніямі і настроем. Пра што спяваюць Акутэ – па вялікім рахунку – не важна, усё зліваецца разам і выносіць нас у свет меланхоліі, цёплых коўдраў, віскі, насмарку і смутнай надзеі на лепшае. Мрачнаватая танцавальнасць прымушае міжволі рухацца ўжо з першых тактаў практычна любой песні. І за ўсім гэтым стаяць трое усмешлівых і жыццярадасных хлопцаў з Магілёва!  Акутэ – наведванне абавязковае!”

Сумесны святочны канцэрт гуртоў AKUTE і Разбітае сэрца пацана пройдзе 6га сакавіка ў мінскім клубе “Рэпаблік”.
Кошт квіткоў:
Квіткі:
180 000 – першыя 100. прома-кошт.
200 000 – астатнія, танцпол.
250 000 месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак.

Да канцэрту квіткі могуць падаражаць, таму раім набываць загадзя!

Кропкі продажу:
– клуб Re:public
– пераход Я.Коласа
– kvitki.byticketpro.bykassy.by

Даведкі па тэл. 29 6490888, 29 8517706


Вам можа быць цікава

Выставы Фёдара Хамякова "Чай у маёй галаве" ў Мінску

24.12.2025 19:00 - 10.02.2026 20:00 Галерэя "Арт Фабрыка" (вул. Свярдлова, 2)

Каляды з Маляванычам у Сіэтле

09.01.2026 (19:00 - 21:00) Ukrainian cultural center Toloka (1940 124th Ave NE A108/A109)

Свята "Ехала Каляда з Полацку…" у, вядома, Полацку

10.01.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я (вул. Войкава, 1)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

24.01.2026 (20:00 - 22:00) WędrówkiPub (Podwale 37/38)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ