«Святы Вечар» у Вільні!

25.12.2021 18:00 - 18:00 касцёл Святога Казіміра (Didžioji g. 34) Бясплатнае

Беларуская рада культуры на Каляды запрашае на святочную імпрэзу з удзелам беларускіх артыстаў Вільні.


Дата: 25-га снежня.

Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: касцёл Святога Казіміра, Didžioji g. 34, Вільня.

Чароўныя галасы Маргарыты Ляўчук, мужчынскага хора «Унія» і ансамбля традыцыйных спеваў «Беларускі цуд». Фартэпіяна і арган Хэлены Музыкантавай, скрыпка Вольгі Гуз, труба Аляксандра Цярэшчанкі.

Гэта дабрачынны канцэрт у падтрымку сем’яў палітзняволеных. Бо наша моц у салідарнасці. Бо культура дае нам сілу і надзею.

Калі вы ў Вільні, далучайцеся: уваход вольны з абавязковай папярэдняй рэгістрацыяй.

Паглядзець канцэрт таксама магчыма праз жывую трансляцыю на «Маланка Медыя» .


Вам можа быць цікава

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ