У суботу, 22 лістапада, у Мастаўлянах адбудзецца ўрачыстае адкрыццё дзвюх мемарыяльных дошак каля месца былой сядзібы роду Каліноўскіх.
Менавіта тут нарадзіўся Кастусь Каліноўскі, адзін ў лідараў паўстання 1863-64 гг. Цяпер жа гэтая прастора атрымлівае новы выразны знак памяці.
Дошкі ўсталяваныя акурат на фрагментах старога каменнага муру, які, верагодна, захаваўся ад сядзібнага комплексу.
Праект рэалізаваны пры падтрымцы гміны Міхалова і бурмістра Марка Назаркі.
Аўтар шыльдаў – скульптар Януш Талуць.
Дата адкрыцця таксама невыпадковая: яна адсылае да 22 лістапада 2019 года, калі ў Вільні адбылося перапахаванне парэшткаў паўстанцаў 1863-64 гг., у тым ліку Кастуся Каліноўскага.
Удзел бярэ Клуб гістарычнай рэканструкцыі "Invictus 1863".
Уваход вольны.