Паказ фільма «Сізіф з Мінска» пад Гайнаўкай

22.11.2025 16:00 - 18:00 MOCHNARTE Foundation (вёска Mochnate, 84) Бясплатна

У суботу, 22 лістапада, у арт-вёсцы Мохнатэ пад Гайнаўкай адбудзецца паказ дакументальнага фільма «Сізіф з Мінска».


Фільм даследуе даўняе творчае супрацоўніцтва і сяброўства паміж польскай мастачкай Малгажатай Дзмітрук і беларускім гравёрам Дзмітрыем Малоткавым.

З 1961 па 2020 год Дзмітрый Васільевіч кіраваў студыяй гравёра ў Мастацкім камбінаце ў Мінску, Беларусь.

Ён супрацоўнічаў з многімі мастакамі, навучаючы іх тэхнікам літаграфіі, дрэварыту, лінагравюры, афорту і акватынты.

Пасля паказу адбудзецца размова з рэжысёрам Вальдэмарам Яндам і мастачкай Малгажатай Дзмітрук, а таксама выстава літаграфій мастака.

Гэта будзе другі паказ фільма пасля прэм'еры - цёплая сустрэча, якая злучае людзей, гісторыі і культуры па абодва бакі мяжы.

Уваход, выглядае, вольны.


Вам можа быць цікава

Калядны Вайцюшкевіч у Познані

17.12.2025 (19:00 - 21:00) MY pod sceną (27 Grudnia 8/10)

Калядны Вайцюшкевіч у Сопаце

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Мара-хаб (ul. Jacka Malczewskiego 21)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Каляднае свята для дзетак у Шчэціне

21.12.2025 (14:00 - 17:00) Kooperatywa Łaźnia (ul. Koński Kierat 14-15)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ