У суботу, 21 сакавіка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца сямейная імпрэза.
12.00
незвычайны майстар-клас па стварэнні рэдкай народнай лялькі «Дзень-ноч», якая сімвалізуе гармонію ў свеце і ў сям’і;
майстар-клас па стварэнні брошкі «Якуб Колас»;
агляд дома, у якім жыў Якуб Колас; лекцыя пра вясну ў славянскай культуры і ў паэзіі Якуба Коласа.
Кошт — 10 рублёў для кожнага ўдзельніка, суправаджаючы — 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!
14.00
Новая вясновая батлейка з новымі лялькамі ад «Дома з Марамі»
Зіма аб’явіла, што вясна не наступіць.
Што рабіць?
Як гукаць вясну?
Як паклікаць сонейка?
Ці змогуць гледачы дапамагчы?
Даведаецеся ў новай казцы!
Узрост — ад 3 гадоў. Працягласць: ~45 хвілін.
Кошт — 10 рублёў, суправаджаючы — 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!