Сямейны фестываль у Мінску

15.03.2025 15:00 - 19:00 музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5) ад 7 рублёў



У суботу, 15 сакавіка, у музеі Якуба Коласа ладзяць сямейны фестываль. Вас чакае дзве кранальныя тэатральныя гісторыі ад тэатра «Леў і птушка».





Праграма такая:


16:00 Інтэрактыўны спектакль «Дарога дадому» (3+)


Што такое прыгажосць?
Куды бягуць мурашкі?
Навошта дрэвам лісце?
Дзе знаходзіцца таемнае месца?
І што ж там, на самай вяршыні?

Пра ўсё даведаецеся.

Рэгіструйцеся па спасылцы.

18:00 Інтэрактыўны спектакль «Мама» (1+)


Гэта кранальная гісторыя пра сланіху і яе дапытлівае сланяня. Пра тое, як бязмежная дзіцячая фантазія, як дзеці ўмеюць ствараць цэлыя дзіўныя сусветы і знаходзіць радасць у простых рэчах, ператвараючы штодзённыя моманты ў чароўныя ўспаміны.

Рэгіструйцеся па спасылцы.


Падрыхтавалі для вас захапляльныя майстар-класы для ўсёй сям’і:

  15:00 Майстар-клас па вырабе вясновых птушак
Прапануюць працаваць з фетрам — мяккім і яркім матэрыялам, які лёгка рэзаць і ўпрыгожваць.

17:00 Тэатральны занятак «Тэатр бывае розным»


Даведаецеся больш пра гісторыю лялечнага тэатра, асвоіце прафесію лялькавода і паспрабуеце паставіць сваю тэатральную гісторыю ўсёй сям’ёй.


Кошт кожнага спектакля: 15 рублёў — дзіцячы квіток, 7 рублёў — дарослы.

А майстар-класы бясплатныя пры наведванні спектакляў.



Вам можа быць цікава

Выцінанка з Кацярынай Масэ ў Мінску

Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

18.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Калядная pre-party ў Вільні

20.12.2025 (18:00 - 20:00) Замак (Naujoji Riovoniu, 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ