Сямейны канцэрцік тэатра «Пуговицы» ў Кракаве

25.07.2024 18:00 - 20:00 Прастора (ul. Mikołajska 4/6) Бясплатнае


У чацвер, 25 ліпеня, тэатр «Пуговицы» запрашае беларусаў Кракава на ўтульны сямейны канцэрцік.







Дата: 25 ліпеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Прастора, ul. Mikołajska 4/6, Кракаў 




Будзе захапляльная праграма для дзетак і пошук адказаў на ўсе пытанні! Колькі разоў ты можаш чхнуць, абнюхваючы дзьмухавец? 

Колькі часу трэба сям’і, каб дапамагчы тату напампаваць кола ровара, калі пад рукамі ёсць толькі фен мамы? 

А колькі паласатых рыбак у трохлітровай банцы ў жанчыны з глобусам у трамваі?


 Імпрэза «Пуговиц» — гэта цудоўная магчымасць шукаць рашэнні ў самым добрым гуморы і з гучным смехам!

 Будуць адказы, будуць жарты, гульні, песенькі, танцы розыгрышы і цудоўныя сюрпрызы! 




Уваход вольны, за данат шчыра падзякуюць. Рэгіструйцеся па спасылцы.







Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Лонгплей у Стакгольме

30.04.2026 (18:00 - 20:00) Interbok Bokhandel (Hantverkargatan 32)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ