Сяргей Чарняк у Вільні

19.10.2025 19:00 - 22:00 Карчма 1863 (Bokšto g. 2) Данаты

У нядзелю, 19 кастрычніка, у Карчме 1863 грае канцэрт бард Сяргей Чарняк.


Колішні лідскі, а цяпер познанскі бард піша і спявае песні на вершы вядомых і не вельмі вядомых беларускіх паэтаў. 

Напрыклад, калі ў спадара Сяргея папрасілі праспяваць Пагоню, ён праспяваў тры розныя беларускія варыянты, невядомыя шырокай публіцы. 

Але будуць і вядомыя ўсім беларусам  хіты, якія можна будзе пагудзець разам за кубачкам ці куфлем у фармаце спеўнага сходу.

Уваход вольны, данаты вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ