У суботу, 14 сакавіка, ініцыятыва "Прызматыка" ладзіць анлайн-сустрэчу "Гісторыя ЛГБТКІ+ - актывізму ў Беларусі".
Ці ведаеце вы, колькі ЛГБТКІ+ прайдаў прайшло ў Беларусі?
На сустрэчы адкажуць на гэтае пытанне, а таксама пагавораць аб тым, якім было жыццё квір-супольнасці ў Беларусі ў 1990-х і пачатку 2000-х гадоў.
Якія пакаленні ЛГБТКІ+-актывістаў існавалі ў нашай краіне, што іх аб'ядноўвала і чым яны адрозніваліся?
Пра што пісалі беларускія гей-газеты ў 1990-я гады?
Як з'яўляліся і знікалі значныя для ЛГБТКІ+-супольнасці месцы, выданні і ініцыятывы?
Прэзентацыя заснавана на фрагментах інтэрв'ю, сабраных сведчаннях і агульнадаступных дакументах.
Лектар:ка - Н. М., даследчыца квір-памяці і куратарка калекцыі квір-гісторыі Беларусі.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Дата і час: 14 сакавіка ў 15.00 (час мінскі, гэта 14.00 па Вільні і 13.00 па Варшаве)