• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Семінар “Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі”

Пачатак: 13.03 (13:00)
Канец: 13.03 (19:00)
Канферэнцзала "Quin", «Crowne Plaza Minsk»
(Мінск, вул. Кірава, 13)
Кошт: Уваход вольны
Google

Грамадскі Балонскі камітэт, Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Братэрства арганізатараў студэнцкага самакіравання, Цэнтр развіцця студэнцкіх ініцыятыў запрашаюць Вас прыняць удзел у семінары (міні-канферэнцыі) на тэму “Акадэмічныя каштоўнасці ў беларускім вышэйшай адукацыі. Імплементацыя Дарожнай карты рефармавання вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь”

Семінар (міні-канферэнцыя) адбудзецца 13 сакавіка 2017 года, з 13.00 да 19.00.

Пачатак рэгістрацыі ўдзельнікаў – 12.30.

Месца правядзення: гасцініца «Crowne Plaza Minsk», вул. Кірава, 13, канферэнцзала “Quin”.

Мэта семінару (міні-канферэнцыі): грамадскае абмеркаванне праблемных пытанняў акадэмічных каштоўнасцяў і фарміраванне прапаноў па рэфармаванні нацыянальнай сістэмы вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з еўрапейскімі каштоўнасцямі і стандартамі.

Пытанні для абмеркавання:

  • Адстае ці паспявае Беларусь у рэалізацыі Дарожнай карты?
  • У якой ступені становішча акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі ў беларускіх ВНУ адпавядае прынцыпам і стандартам Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі?
  • Парушэнні правоў студэнтаў і прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці: хроніка падзей.
  • Акадэмічная этыка: нормы і рэаліі.
  • Як суадносіцца сучаснае заканадаўства ў галіне адукацыі і беларуская практыка?
  • Што трэба змяніць ў беларускім заканадаўстве, каб наблізіць яго да стандартаў ЕПВА ў сферы акадэмічнай свабоды і ўніверсітэцкай аўтаноміі?

На семінары (міні-канферэнцыі) таксама будзе прадстаўлены  ўкраінскі вопыт рэформаў у галіне вышэйшай адукацыі.

Да ўдзелу ў семінары (міні-канферэнцыі) запрашаюцца беларускія эксперты ў сферы адукацыі, праваабаронцы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці і афіцыйных структур, а таксама органаў студэнцкага самакіравання беларускіх універсітэтаў, ініцыятыўныя студэнты, выкладчыкі і навуковыя супрацоўнікі.

Кожнаму ўдзельніку прадастаўляецца магчымасць прадставіць даклад або паведамленне па вышэйазначаных праблемах. Для ўдзелу ў адборы дакладаў неабходна запоўніць адпаведнае поле ў форме на рэгістрацыю. Іншагароднім аўтарам адабраных дакладаў арганізатарамі можа быць прадастаўлена кампенсацыя выдаткаў на праезд.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца праз рэгістрацыйную форму: https://goo.gl/DNyXvx да 23.59 11 сакавіка 2017 года.

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чаму варта шанаваць Каліноўскага? Разбураем міфы, створаныя прапагандай
    • Тэст: Пазнай гістарычны будынак па фотаздымку
    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Стэфан Баторый. Уладар, які асадзіў Івана Грознага
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип