Сёмінар «Мова і ідэнтычнасць: як яны звязаныя?» у Варшаве

16.05.2026 10:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

У суботу, 16 траўня, у Варшаве адбудзецца міжнародны сёмінар «Мова і ідэнтычнасць: як яны звязаныя?», прысвечаны ўплыву мовы на фарміраванне нацыянальнай і культурнай самасвядомасці. 




Сярод удзельнікаў івэнту — навукоўцы, эксперты, выкладчыкі, студэнты, прадстаўнікі дыяспары і палітыкі, а таксама ўсе, каму важныя пытанні нацыянальнага адраджэння. 

Абмяркуюць вось якія тэмы:
 

  • уплыў мовы на фарміраванне нацыянальнай ідэнтычнасці; 
  •  моўныя практыкі ў беларускай дыяспары; 
  •  еўрапейскія і ўкраінскія падыходы да моўных змен; 
  •  магчымасці і абмежаванні фарміравання беларускай ідэнтычнасці без беларускай мовы. 


У якасці спікераў выступяць Вінцук Вячорка, Андрэй Вардамацкі, Курт Вулгайзер, Яраслаў Крывы, Пётра Рудкоўскі, Володимир Кулик (Украіна), Павел Баркоўскі, Аксана Акуневіч, Інна Волосевіч (Украіна). 

Пасля серыі выступаў і абмеркаванняў адбудзецца круглы стол, на якім удзельнікі змогуць падыскутаваць па найбольш вострых пытаннях моўнай палітыкі. 

Праграму лядзіце па спасылцы

Уваход вольны. Можна таксама далучыцца анлайн. Рэгіструйцеся па спасылцы. 




Вам можа быць цікава

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Акустычны Уладзімір Пугач у Лісабоне

16.06.2026 (20:00 - 22:00) Ferroviário (Rua de Santa Apolónia 59)

Girls Fuck Up Night у Варшаве

24.06.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ