Семінар “Правы чалавека “на пальцах” (Дэдлайн падачы заявак – 24.01)

25.01.2016 19:00 - 19:00 Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць заяўку да 24.01 Бясплатнае

Калі Вы даўно хацелі разабрацца ў тым, што такое Правы Чалавека, і чакалі падыходнага моманту – вось ён!

Як Правы Чалавека могуць дапамагчы ў паўсядзённым жыцці? Што зменіцца ў 2016 годзе? З якімі пытаннямі можна звярнуцца да праваабаронцаў? У чым розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі?

Пра ўсё гэта і шэраг іншага мы пагаворым на семінары 25 студзеня (панядзелак). Семінар пройдзе ў Мінску, пачатак у 19-00. Пра месца правядзення будзе паведамлена ўдзельнікам, якія запоўняць заяўку да 24.01 (https://goo.gl/7U4K2A).

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя разабрацца ў тэме правоў чалавека, а таксама тыя, хто хоча асвяжыць свае веды.

Семінар праводзіць Моладзевая Праваабарончая Група-Беларусь. Працягласць семінара 1,5-2 гадзіны. Больш падрабязна аб семінары можна прачытаць тут – http://lp.belmpd.info/

Увага! Запаўняючы анкету, вы згаджаецеся з правілам поўнага ўдзелу ў семінары. Звярніце ўвагу, што ў нас няма магчымасці кампенсаваць праезд.

 

Бонус для ўдзельнікаў

Для тых, хто паспяхова пройдзе дадзены семінар, прадугледжана паглыбленае навучанне, а таксама іншыя прапановы ў галіне адукацыі па правах чалавека, стажыроўкі і ўдзел у дзейнасці беларускіх і міжнародных праваабарончых і моладзевых арганізацый.

 

«Правы Чалавека «на пальцах» – сталая асветніцкая праграма па Правах Чалавека для пачаткоўцаў. Падчас праграмы задаецца і ўзнікае шмат пытанняў, над якімі прапануецца паразважаць самастойна, а таксама з іншымі ўдзельнікамі і трэнерамі. Праграма з’яўляецца часткай Міжнароднай школы Правоў Чалавека і грамадзянскіх дзеянняў.

 

Па ўсіх пытаннях пішыце на belmpd@gmail.com.

Далучайцеся да нас Вконтакте, Facebook, Twitter, Instagram.


Вам можа быць цікава

Стэндап Ідрака Мірзалізадэ «Час белых дзяцей» у Варшаве

16.05.2025 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Саша Філіпенка ў Варшаве

18.05.2025 (15:30 - 17:30) Stand up lokal (Stanisława Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ