• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Серыя лекцый “Галоўнае пытанне”: Ігар Бабкоў

Пачатак: 14.10 (18:30)
Канец: 14.10 (21:00)
Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.
Google

Лятучы ўніверсітэт

серыя лекцый “Галоўнае пытанне”

ІГАР БАБКОЎ

ПАСЛЯ ФІЛАСОФІІ

14 кастрычніка (серада), 18.30

У часы позняй мадэрнасці, калі адзінай легітымнай формай веды застаецца навука, шмат хто говорыць аб смерці філасофіі, аб сітуацыі «пасля філасофіі». Смерць філасофіі ў гэтым кантэксце не значыць, што філасофія знікае з універсітэцкіх раскладаў альбо перастае быць важнай часткай культурнай традыцыі. Гэта значыць, што перад абліччам эксперыментальнага прыродазнаўства філасофія так і не змагла адстаяць сваю апрычонасць, спецыфіку і мімікрыруе пад навуковасць, уцякаючы ад сваёй сутнасці.

Бэртран Расэл у сваёй Гісторыі заходняй філасофіі гаворыць пра філасофію як пра «нічыйную прастору» між навукай і рэлігіяй.

Навука трымаецца дакладнай веды, рэлігія абвяшчае пэўныя праўды, перададзеныя традыцыяй. Дакладнасць навукі заўсёды абмежаваная і, спабуючы дайсці да скрая, мы непазбежна знаходзім сябе на мяжы. Між тым, што мы лічым ведай, і тым няпэўным і невядомым, што разлягаецца з другога боку.

Гэтая прастора паміж вельмі адмысловая. Гэта мейсца няведання, але няведання пазітыўнага.

У гэтым няведанні свет застаецца з намі, але застаецца як таямніца, загадка.

Вядома, перад гэтай таямніцай мы можам змоўкнуць у містычным здзіўленні. Можам паспрабаваць уцячы ад гэтага стану няпэўнасці ў навуку альбо у рэлігію.

Але можам і застацца. Сузіраць свет у здзіўленні і захапленні. Разважаць пра яго. Мысліць.

Гэта вельмі адмысловае мысленне, не вядомае ані навуцы, ані рэлігіі.

Разгортванне такога мыслення ў часе і ўтварае традыцыю філасофіі.

14 кастрычніка у межах серыі “Галоўнае пытанне” Лятучы ўніверсітэт запрашае на лекцыю філосафа Ігара Бабкова “Пасля філасофіі”. Пачатак а 18.30.

Слухачоў просім папярэдне зарэгістравацца. Інфармацыя пра месца правядзення будзе дасланая зарэгістраваным удзельнікам напярэдадні.

Расклад і тэмы далейшых лекцый глядзіце на нашым сайце: www.fly–uni.org.

Фота “Прастора.Кропля”, аўтар – Надзея Савіч


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип