Таццяна Беланогая ў Зялёным Бары

19.06.2014 19:00 - 21:00 Дом Культуры (вул. Сацыялістычная 7) Бясплатнае

19 чэрвеня аўтар – выканаўца з Маладзечна Таццяна Беланогая  выступіць з акустычнай праграмай у пасёлку Зялёны Бор (Смалявіцкі раён).

Месца: Дом Культуры  (вул. Сацыялістычная, 7).

Пачатак у 19:00.

Уваход вольны!

Канцэрт адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Таццяна Беланогая з’яўляецца прадстаўніцай сучаснай аўтарскай песні Беларусі. У лірыцы звяртае ўвагу на ўнутраны  свет чалавека, шукае адказы на вечныя пытанні. Тэмы сумленнага выбару, кахання, прагі да волі творчай душы – асноўныя тэмы творчасці. Таццяна з’яўляецца аўтарам музыкі і словаў. Таксама аўтар-выканаўца выконвае на ўласную музыку вершы такіх выбітных паэтаў як Максім Багдановіч, Яўгенія Янішчыц, Анатоль Сыс, Данута Бічэль, Чэслаў Мілаш і іншых.


Вам можа быць цікава

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Беларускі кірмаш у Сан-Хасэ

31.01.2026 (11:00 - 17:00) Crazy Flower Studio (748 Coleman Ave A)

Канцэрт хора TRANSITUS у Мінску

01.02.2026 (14:00 - 15:30) касцёл св. Францішка Асізскага (вул. Авіяцыйная, 4)

Занятак "Сонечны конь" у Мінску

07.02.2026 (14:00 - 15:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ