Таемны сад Марты: праект візуальнага мастака Георга Ягунова ў дацкім Лізелундзе

01.03.2022 - 10.04.2022 12:00 - 23:59 ландшафтны пакт Лізелунд Бясплатнае

Візуальна-ландшафтны праект «Таемны сад Марты» беларуска-дацкага візуальнага мастака Георга Ягунова і пісьменніцы Ніны Кок можна пабачыць у дацкім ландшафтным парку Лізелунд на востраве Мён.



Дата: з 1 сакавіка па 30 красавіка

Месца: ландшафтны пакт Лізелунд, востраў Мён, Данія

«Таемны сад Марты» — гэта адмысловае прачытанне пейзажу, заснаванае на гісторыі жыхаркі Лізелунда Марты дэ ла Кальмет. Яна жыла на Лізелунде адна да сваёй смерці ў 1877 годзе і ўсё жыццё даглядала сад, які знік падчас вялікага апоўзня ў 1905 годзе. Але ж яго сляды захаваліся.

Цяпер людзям дазволена наведваць гэты таемны сад. Выдуманыя дзённікавыя нататкі Марты злучаюцца з геалогіяй і міфалогіяй гэтага месца. Так узнікае гісторыя пра тое, як Марта пазнаёмілася з сіламі, што існавалі ў Лізелундзе задоўга да таго, як туды прыйшлі людзі. Праз Марту пейзаж ажывае, яна — пасрэдніца, якая злучае два светы: бачную і нябачную прыроду.

Наведвальнікам прапануецца здзейсніць падарожжа па садзе і пабачыць на маршруце розныя творы мастацтва, а таксама паўдзельнічаць у перформансах.

Георг Ягуноў вырас у Беларусі і жыве ў Капенгагене. Скончыў Дацкую каралеўскую акадэмію мастацтваў у 2011 годзе (магістр медыямастацтва).

Падрабязней аб праекце чытайце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Вечарына «Бельведэр Умястоўскіх» у Жамыслаўлі

20.09.2026 (16:00 - 20:30) Сядзіба Умястоўскіх

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ