«Таемныя пераможцы». Літаратурны сняданак з Ганнай Севярынец у Мінску

12.02.2022 10:00 - 12:00 бізнэс-цэнтр «Тэрмінал» (вул. В. Харужай, 25 к. 3) Бясплатнае

Клуб інтэлектуальнага адпачынку «Факультатыў» прапануе дакрануцца да прэміяльных тэкстаў сучаснай беларускай літаратуры на літаратурным сняданку з пісьменніцай Ганнай Севярынец.



Дата: 12 лютага

Час: 10.00

Месца: бізнэс-цэнтр «Тэрмінал», вул. В. Харужай, 25 к. 3, Мінск

Часты ў нас выпадак: чэргі чытачоў на аўтограф-сессіі збіраюць адны, а прэміі атрымліваюць іншыя. Ці гатовыя мы, чытачы, да складаных прэміяльных тэкстаў? Ці, можа, нешта не так з выбарам журы?

Разам з госцяй удзельнікі будуць разбірацца ў спецыфіцы прэміяльнай літаратуры, сінхранізаваць уласныя ўражанні ад тэкстаў з выбарам журы, складаць ўласныя даўгі і кароткі спісы і вызначаць пераможцу сярод пераможцаў. А таксама пачытаюць «гедройцаўскі» тэкст «Хвілінка» Ігара Бабкова ды іншыя ўганараваныя творы.


Вам можа быць цікава

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 15:00 - 18.05.2025 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4)

Выстава Галіны Лазарчык і Вадзіма Сея на Кіпры

11.05.2025 18:00 - 25.05.2025 19:00 Aphrodite-Amathusia Cultural Center (Agios Tychon 4532)

«Крамбамбуля» ў Вільні

31.05.2025 (19:00 - 21:00) Vakaris (A. Stulginskio g.8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ