Фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны» ў Гомелі

18.04.2025 - 18.05.2025 15:00 - 18:00 палац Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) па квітку ў палац



 У пятніцу, 18 красавіка, у палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрываецца фотавыстава «Новае ў археалогіі Гомельшчыны. Гомель юны», прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.






Выстава акцэнтуе ўвагу на археалагічных аб’ектах, размешчаных у гістарычным цэнтры нашага горада.

Яны не такія прыкметныя, як палацава-паркавы комплекс канца XVIII — сярэдзіны XIX стст., аднак таксама ахоўваюцца дзяржавай.

Даследаванні археолагаў, якія праходзілі на тэрыторыі паўднёвага пасада Гомеля, прыцягнулі вялікую ўвагу грамадскасці і, вядома, пакінулі пасля сябе мноства пытанняў.

Праз год камеральных даследаванняў археолагі гатовы падзяліцца першымі вынікамі і расказаць аб працэсе раскопак у самым сэрцы Гомеля.

Адкрыццё будзе ўключаць традыцыйнае падвядзенне вынікаў актуальных археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Гомельшчыны.


Уваход — па квітку ў Палац Румянцавых і Паскевічаў.




Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Народзіны суполкі «Dapamoga» ў Вільні

05.09.2026 (14:00 - 23:55) Замак (Naujoji Riovoniu, 10 (2 паверх))

Адкрыццё кнігарні KAMUNIKAT.SHOP у Беластоку

08.09.2026 (18:00 - 20:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Варшаве

22.09.2026 (19:00 - 20:40) Terminal Kultury Gocław (ul. Jana Nowaka-Jeziorańskiego 24)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ