Танцавальная медытацыя «Танец без тэхнікі» ў Гданьску

09.04.2022 17:00 - 19:00 (ul. Jacka Malczewskiego 21) Бясплатнае

9 красавіка Таварыства беларусаў на Памор’і запрашае на бясплатны танцавальны занятак, які дае целу поўную свабоду. Танцавальная тэхніка заснаваная на біямеханіцы руху і адчуванні ўласнага цела.



Дата: 9 красавіка

Час: 17.00 (час мясцовы)

Месца: ul. Jacka Malczewskiego 21, Сопат, Труймяста

Рух не прыводзіць да траўм і дастаўляе максімальнае задавальненне ад працэсу. Каб здабыць гэты камфорт, трэба адкінуць тэхніку і засяродзіцца на ўласных здольнасцях.

Вы вызваліце свае эмоцыі, навучыцеся спраўляцца з жыццёвымі стрэсамі з дапамогай танцавальнай медытацыі, адчуваючы прыемнасць ад руху ўласнага цела.

Занятак правядзе Наталля Дамасевіч, чэмпіёнка свету ў бальных танцах.

Запiс на ўдзел у прыватныя паведамленні Таварыства.


Вам можа быць цікава

Выстава "Палка" ў Мінску (12+)

07.03.2026 09:00 - 10.05.2026 19:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Паша Крывец у Браціславе

16.04.2026 (19:00 - 21:00) Show Factory (Klobučnícka 442/4)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ