Татальная інсталяцыя Ігара Цішына «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі» ў Варшаве

17.07.2022 - 17.08.2022 15:00 - 19:00 Музей Вольнай Беларусi (ul. Foksal, 11) Бясплатнае

17 ліпеня беларускі мастак Ігар Цішын прэзентуе ў Варшаве сваю татальную інсталяцыю «Дом, у якiм разлятаюцца сцены. Паміж двума імгненнямі».



Дата: 17 ліпеня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Музей Вольнай Беларусi, ul. Foksal, 11, Варшава 

«Дом» разумеецца шырока — не толькі і не столькі як архітэктурнае збудаванне, але і як краіна ў цэлым. Усе фрагменты сцен, інтэр’ераў, самі жыхары гэтай прасторы ўзлятаюць, як ад уздзеяння тагасветнай сілы або стыхійнага бедства.

Мастак прапануе гледачу апынуцца паміж двума імгненнямі — узлёту і прызямлення, — націснуць на кнопку «паўза» і затым — «рэверс», калі абломкі абавязкова збіраюцца ў новы Дом.

Куратарка — Вольга Мжэльская.

Гэтай інсталяцыяй адкрываецца новая беларуская прастора ў Варшаве — Музей Вольнай Беларусi.

Выстава працуе па 17 жніўня.




Вам можа быць цікава

Сямейны фестываль «Вакол свету Букідс» у Мінску

26.03.2026 16:00 - 25.08.2026 19:00 Батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)

Канцэрт хору «UNIA» ў Вільні

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Šv. Kotrynos bažnyčia (Vilniaus g. 30)

Этнафэст «Днёўка на Пятроўку» ў Воліне

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Centrum Słowian i Wikingów Wolin-Jomsborg-Vineta (Recław 37)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ