«Таямніца чароўнага календара»: VOKA пакажа ў прамым эфіры тэатральную казку для дзяцей

06.11.2021 12:00 - 12:00 ------------ Бясплатнае

6 лістапада відэасэрвіс VOKA пакажа ў прамым эфіры дзіцячы музычны дэтэктыў Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі «Таямніца чароўнага календара». Трансляцыя пачнецца а 12-й гадзіне па мінскім часе і будзе бясплатна даступная з любой кропкі свету.


Дата: 6-га лістапада.

Час: 12.00.

«Таямніца чароўнага календара» — спектакль рэжысёра Святланы Навуменка для маленькіх тэатралаў і іх бацькоў, дзе шмат музыкі, харэаграфіі і жывога вакалу, а таксама ёсць месца прыгодам і цудам. Героі гэтай гісторыі — мілыя лялькі, якія засталіся адны. Бо калі дзеці вырастаюць, цацкі становяцца нікому не патрэбнымі, але яны па-ранейшаму любяць сваіх гаспадароў. У адзіноце лялькі вымушаны жыць у жудасным месцы, дзе паўсюль чакае небяспека: на іх абвешчана паляванне. Але таямніца, схаваная ў чароўным календары, — гэта шанец на выратаванне.

Далучыцца да прагляду спектакля «Таямніца чароўнага календара» можна ў прыкладанні VOKA або на сайце voka.tv пасля аўтарызацыі па нумары мабільнага тэлефона. Шматкамерная мастацкая здымка ў высокай якасці дазволіць кожнаму гледачу максімальна паглыбіцца ў атмасферу тэатральнай залы і ўбачыць усё, што адбываецца на сцэне, з розных ракурсаў.

Прамы эфір 6 лістапада працягвае серыю трансляцый, якія відэасэрвіс VOKA праводзіць з Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. На працягу 30-га юбілейнага сезона маленькія гледачы змогуць бліжэй пазнаёміцца з тэатральным светам не толькі на паказах спектакляў, але і з-за куліс — паспрабаваць сябе ў ролі мастакоў, рэжысёраў і акцёраў як удзельнікі праекта «Су-Тварэнне».


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава Леаніда Валасюка і Леаніда Тарабукі “Кола жыцця” ў Брэсце

19.12.2025 16:00 - 11.01.2026 18:00 Выставачная зала БАГКЦ (вул. Савецкая, 54)

Канцэрт "Снежны вечар" у Мінску

27.12.2025 (16:00 - 17:30) Музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Каляды з Маляванычам у Сан-Францыска

28.12.2025 (16:00 - 20:00) Studio Anthurium 55 (43rd Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ