Тэатр ценяў у вершах і прозе

19.12.2016 19:00 - 21:00 Кнігарня ЛогвінаЎ (пр.Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

Прэзентацыя новай кнігі Альгерда Бахарэвіча “Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” і новага зборніка вершаў Юлі Цімафеевай “Цырк”.

19 снежня ў кнігарні ЛогвінаЎ адбудзецца прэзентацыя адразу дзвюх новых кніг, якія выйшлі ў выдавецтве Зміцера Коласа.

“Бэзавы і чорны. Парыж праз акуляры беларускай літаратуры” – такую назву мае кніга Альгерда Бахарэвіча, прысвечаная французскай сталіцы. Па адной вокладкай: эсэ пра сляды белліту на парыжскіх вуліцах, разважанні пра беларуска-французскія культурныя пустоты, апавяданне пра магілу Нестара Махно і шмат іншага: фікшн і нон-фікшн, міфы і праўда, наш Парыж – і іхны Менск…

“Цырк” – другі зборнік вершаў Юлі Цімафеевай: старыя і новыя тэксты, у якіх сплялося ўсё тое балючае, асабістае, грамадскае і прыватнае, бачнае і непрыкметнае, што хвалявала аўтарку цягам апошніх гадоў. На арэне ўнутранага цырку Юля Цімафеева працягвае назіраць за дрэсіроўшчыцай-мовай і яе ўладай над чалавекам, за клаўнадай беларускай сучаснасці, за акрабатыкай цялеснага і паэтычнага ў сабе.

Абедзве кнігі напісаныя сёлета, пераважна ў Парыжы, дзе аўтар і аўтарка працавалі ў культурным цэнтры Centre International de Recollettes.

 

Госці імпрэзы:

паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч,

філосаф і эсэіст Валянцін Акудовіч,

рэдактарка і перакладчыца Алена Пятровіч,

паэт і музыка Ўладзь Лянкевіч,

пісьменнік, мастак і выдавец Адам Глобус.

 

Пачатак – 19.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве

17.09.2026 (20:00 - 22:00) дворык Музея Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ