Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі «САД»

11.07.2016 - 13.07.2016 20:00 - 22:00 Этнацэнтр РАГНА (Караля, 22 / Сухая, 4) 15 руб

11, 12 і 13 ліпеня 2016
а 20-й
Этнацэнтр РАГНА (Караля, 22 / Сухая, 4)
Верхняя Крама

Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі.

«САД»
монаперфоманс паводле п’есы Антона Чэхава «Вішневы сад»

Рэжысер і актор Андрэй Саўчанка
Музыка Nicolas Jaar, Аляксандр Вярцінскі
Дызайн афішы Вольха Савіч.

Ідэя нарадзілася падчас Семінару для тэатральных выкладчыкаў і рэжысёраў у Берліне (даследчы цэнтр “AKT-ZENT”, прафесар Юры Альшыц)

Страчанае.
Сад. Памяць. Гісторыя.
Сам-насам з адзінотай, з набытым садам, са страчаным лёсам.

Пераасэнсаванне п’есы Антона Чэхава праз аднаго персанажа, аднаго актора, аднаго чалавека. Тэксты складаюцца ў асаблівыя шэрагі, ў бязгучныя чароды, ў маўклівыя рытуалы.

Абраная форма монаперфоманса дазваляе надаць дзее інтымны і сакральны характар, выкарыстаць нязвыклыя для класічнага твора прыёмы, стварыць асаблівы аўтарскі кантэкст.

12,13 і 14 кожную раніцу з 8 да 11-й можна абмеркаваць спектакль за філіжанкай кавы, прыгатаванай Андрэем Саўчанкам у кавярні “Культура” на Незалежнасьці, 105


Вам можа быць цікава

Выстава Сяргея Кухто «Кентаўр Кухто» ў Мінску

28.04.2026 10:00 - 05.07.2026 17:00 Viva Kola Art (вул. Дзімітрава, 3)

Выстава Алеся Фалея «Паміж небам і зямлёй» у Мінску

13.05.2026 18:00 - 06.06.2026 19:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Выстава Алеся Родзіна «Экалагічная дысперсія» ў Мінску

19.05.2026 10:00 - 31.08.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Купалле ў Варшаве

21.06.2026 (16:00 - 20:00) Praska Plaża Miejska

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ