«Тэорыя струнаў — магчымая Тэорыя ўсяго»: лекцыя ў Віцебску

17.09.2022 13:00 - 14:30 абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка (вул. Пушкіна, 6) Бясплатнае

17 верасня, у суботу, асветніцкі праект «Навука па-за сабой» адкрывае новы сезон суперскай лекцыяй «Тэорыя струнаў — магчымая Тэорыя ўсяго» ад папулярызатаркі фізікі Святланы Волчак.



Дата: 17 верасня

Час: 13.00

Месца: абласная навукова-тэхнічная бібіліятэка, вул. Пушкіна, 6, Віцебск


Навукоўцы заўжды хацелі зразумець законы Прыроды. І да 20-га стагоддзя ўсе было супер, бо будаванне свету тлумачылася механікай Н’ютана. Але ў 20-м з адкрыццём тэорыі адноснасці і квантавай механікі аказалася, што ўсіх заканамернасцяў мы зноў не ведаем. І вось фізікі шукаюць Тэорыю ўсяго.

Спадарыня Святлана распавядзе пра адну з тэорый, якая прэтэндуе ёю стаць — Тэорыю струнаў. Тэорыя струнаў — гэта спроба аб’яднаць квантавую механіку з агульнай тэорыяй гравітацыі. Іншымі словамі, мікрасвет (вельмі малыя аб’екты, як пратоны і кваркі) і макрасвет (вельмі вялікія, як планеты і зоры).

Прыходзьце нарэшце разабрацца ва ўсім гэтым.

Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Кінафэст «Bulbamovie» ў Зялёнай Гуры

21.09.2026 (18:00 - 21:00) Piekarnia Cichej Kobiety (ulica Fabryczna 13B)

Мюзікл «NIE KABARET» у Варшаве

25.09.2026 (21:00 - 23:00) сядзіба BY TEATR (Konstruktorska 6a)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ