Ток-шоу “РАСШЫФРОЎВАЕМ НАЦЫЯНАЛЬНЫ КОД БЕЛАРУСАЎ”

15.04.2014 19:00 - 22:00 Крэатыўная прастора “ЦЭХ” (прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П. Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх) Бясплатнае

Таямнічая беларуская душа… Ці ёсць яна? З чаго складаецца? На гэтую тэму запрашае паразважаць культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” на фінальным ток-шоу з вясенняга цыклу “Культура паляпшае жыццё!”

Ток-шоу “Культура каштоўнасцяў. Расшыфроўваем нацыянальны код беларусаў” пройдзе 15 красавіка ў “ЦЭХу”.

Кампанія запрашае разам абмеркаваць, ці маюць беларусы ўласны культурны код, а калі маюць, то што ёсць яго складнікамі. Беларусы закадаваныя ў краіну ці ў “архіпелаг Беларусь”? Ці ёсць у беларусаў уцямна сфармуляваная нацыянальная ідэя? А калі няма, то што ў беларускім нацыянальным характары можа стаць асновай для актуальнай нацыянальнай ідэі? Якія каштоўнасці і антыкаштоўнасці ўплываюць на нашу ментальнасць? І ўвогуле, ці трэба быць адметным у “постнацыянальны” час?

На гэтыя пытанні нам дапамогуць адказаць:

– Алег Хаменка, музыка, лідар гурта “Палац”, выкладчык, культуртрэгер;

– Міхал Анемпадыстаў, дызайнер, графік, паэт, перакладчык і публіцыст;

– Альгерд Бахарэвіч, пісьменнік, перакладчык;

– Аляксей Дзермант, філосаф, этнакультуролаг, выкладчык.

Мадэратар: Усевалад Сцебурака, паэт, празаік, шоумен.

Месца правядзення (УВАГА! МАГЧЫМЫЯ ЗМЕНЫ! САЧЫЦЕ ЗА НАВІНАМІ НА BUDZMA.BY):

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Уваход вольны.

Пачатак: 19.00.

Праграма дыскусій.

Інфа-партнёры:

logo

Gazetaby

LU styl-long

logoNE

Print

partisan_logo_jpeg

8x8 BEL GR-1

lohvinauuu_logo


Вам можа быць цікава

Выстава выцінанак Кацярыны Масэ ў Мінску

21.11.2025 18:30 - 29.01.2026 19:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава "Завадная птушка і аднарог" у Мінску

12.12.2025 12:00 - 01.02.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Кіналекторый "Люм'еры" ў Мінску

29.01.2026 (18:00 - 20:00) НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ