Ток-шоу “Сучасны Барысаў: горад для жыцця?”

30.10.2018 18:30 - 18:30 Гастрапаб “Fабрика” (г. Барысаў, вул. Даўмана, 78) Уваход вольны

Чым адметнае гарадское жыццё Барысава? Як напоўніць звыклыя месцы ў горадзе незвычайнымі падзеямі? Як барысаўчане могуць уключацца ў развіццё гарадскіх прастораў і актыўнасцяў?

Кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашае жыхароў Барысава па-новаму зірнуць на горад і разам паразважаць, як разам зрабіць горад лепшым, падчас адмысловага ток-шоу “Сучасны Барысаў: горад для жыцця?”

Сваімі развагамі і досведам падзеляцца:

Дзяніс Кобрусеў (Мінск) — гарадскі актывіст, каардынатар таварыства “Горад для гараджан”;

Зміцер Бабіцкі (Барысаў) — эканаміст, аўтар канцэпцыі развіцця горада Барысава;

Валянціна Сідоркіна (Маладзечна) — сузаснавальніца адукацыйнага цэнтра “Адкрытая прастора”, арганізатарка гарадскога фэсту “Прышчэпка”;

Ганна Холад (Маладзечна) — гарадская актывістка, сааўтарка праекта “Крэатыўная карта Маладзечна”.

Хочацца новых цікавых рашэнняў для свайго горада — далучайцеся да абмеркавання! Размова адкрытая для ўсіх ахвочых без абмежаванняў ва ўзросце і прафесіі.

30 кастрычніка

18.30

Гастрапаб “Fабрика”, вул. Даўмана, 78

Уваход вольны!

Інфалінія +375297121803, razam@budzma.org

Падзея ў Вконтакте і Facebook

 

 


Вам можа быць цікава

Адкрыты нэтворкінг «Пра Кіно» ў Варшаве

03.04.2026 (18:30 - 20:30) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Майстар-клас па ляльках «Вербніца» ў Гомелі (12+)

05.04.2026 (14:00 - 16:00) філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4А)

Мастацкі пленэр ва Уроцлаве (16+)

12.04.2026 (12:00 - 15:00) Park Juliusza Słowackiego

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ