Ток-шоў: Музычны Барысаў – terra incognita?

17.10.2014 18:30 - 21:00 рэстарацыя “Fабрика” (вул. Даўмана, 78) Бясплатнае

17 кастрычніка
Месца правядзення: вул. Даўмана, 78, рэстарацыя “Fабрика”
Пачатак: 18:30.
Інфа: +375298940517

Запрашаюцца музыкі, арганізатары канцэртаў, фестываляў, кватэрнікаў, прадстаўнікі дзяржаўных і прыватных культурніцкіх пляцовак і ўсе неабыякавыя, хто хоча палепшыць культурніцкую атмасферу роднага горада!
Уваход вольны!
Музычны Барысаў: terra incognita?
Барысаў – горад прамысловы, вайсковы і спартовы. Хоць і краязнаўча-турыстычныя, і мастацкія цікавосткі тут ёсць, але не яны пакуль атаясамліваюцца з горадам найперш. Як гэта змяніцьІ ці трэба гэта? З чаго пачаць?
Культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае для пачатку засяродзіцца на музычнай сферы. І запрашае 17 кастрычніка на афлайнавае ток-шоу “Музычны Барысаў: terra incognita?”
Прапаноўваем разам абмеркаваць, чым жыве мясцовы аматар жывой музыкі? якія ўяўленні аб сучаснай беларускай музыцы пануюць у горадзе? ці дастаткова барысаўчанам тых канцэртных прапановаў, якія зараз ёсць? якія патэнцыял мае горад і як яго выкарыстоўвае. Ці магчыма сінергія спартовага бізнесу і актыўнага музычнага жыцця?


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Казлякоўскага «Імёны» ў Брэсце

10.09.2026 18:00 - 24.09.2026 19:00 гарадская бібліятэка імя Пушкіна (б-р Шаўчэнкі, 3)

Начны забег па беларускім скансэне ў Азярцы

12.09.2026 17:00 - 13.09.2026 00:30 музей народнай архітэктуры і побыту

Выстава Генадзя Козела «Symbiosis» у Мінску

16.09.2026 18:00 - 10.10.2026 20:00 Мастацкая галерэя БЕЛАРТ (вул. К. Маркса, 4)

Спектакль «Наступны прыпынак» у Варшаве (16+)

26.09.2026 19:00 - 27.09.2026 21:00 Teatr Potem-o-tem (ul. Nowolipki 2/2a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ