Ток-шоў “Турызм у Наваградку: як развіваць эфектыўней?”

18.12.2018 18:00 - 18:00 Карцінная галерэя Кастуся Качана (г. Наваградак, вул. Замкавая, 9) Уваход вольны

Як з Наваградка зрабіць турыстычную Мекку для беларусаў і гасцей краіны? Абмяркуем гэта 18 снежня на афлайнавым ток-шоў ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Старажытны Наваградак – горад велічных муроў і храмаў, Міндоўга і Міцкевіча – здаўна прыцягвае да сябе ўвагу беларускіх і замежных турыстаў. Але ці напоўніцу раскрываецца турыстычны патэнцыял горада і наваколляў? Як горад сустракае сваіх гасцей і наколькі ўтульна ім на вуліцах Наваградка? Што з архітэктурных адметнасцяў, помнікаў удала пазіцыянуецца, а што несправядліва застаецца па-за турыстычнымі маршрутамі? Якія гарадскія мерапрыемствы могуць стаць візітоўкай горада і ці ёсць такія ўвогуле? Ці можа Наваградак стаць не менш папулярным, чым Мір і Нясвіж?

Запрашаем ініцыятыўных жыхароў, работнікаў установаў культуры і турызму і ўсіх зацікаўленых абмеркаваць разам гэтыя ды іншыя пытанні, а таксама паспрабаваць знайсці спосабы паспяховага развіцця раёна падчас гарадскога афлайнавага ток-шоў “Турызм у Наваградку: як развіваць эфектыўней?”

Сваімі меркаваннямі і досведам падзеляцца госці сустрэчы:

Антон Астаповіч (Мінск), старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў;

Зміцер Сурскі (Мінск), старшыня Беларускага саюза дызайнераў;

Юлія Каляда (Гародня), дырэктарка ГА “ВелаГродна”, сябра Гарадзенскага гарадскога Каардынацыйнага савета па развіцці турызму.

Пасля дыскусіі вас чакае канцэрт барда Змітра Бартосіка.

18 снежня

Пачатак: 18.00

Карцінная галерэя Кастуся Качана

Вул. Замкавая, 9

Уваход вольны

Інфалінія +375297121803, razam@budzma.org

Падзея ў Вконтакте і Facebook

 

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Віцебск у лініях Давіда Якерсона» ў Віцебску

17.03.2026 10:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава Валерыя Счастнага ў Віцебску

16.04.2026 16:00 - 14.06.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Гармонія свету неглюбскіх ткачых» у Мінску

07.05.2026 17:00 - 27.07.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ