Лекцыя «Жывая традыцыя народнага строя» ў Мінску

16.10.2025 18:00 - 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47) 15 рублёў

У чацвер, 16 кастрычніка, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбудзецца лекцыя даследчыцы-аматаркі, рэканструктаркі і майстрыні традыцыйнага строю Аляксандры Мятлеўскай «Жывая традыцыя народнага строя».



Спадарыня Аляксандра распавядзе пра беларускія традыцыйныя строі, а таксама на прыкладах пакажа, як правільна надзяваць асобныя яго элементы. 

Можна будзе даведацца, з чаго складаюцца жаночыя і мужчынскія строі, як змянялася ўбранне дзяўчыны з узростам, дзе знайсці аўтэнтычнае адзенне ў наш час і нават што рабіць, калі вы хочаце займець уласны строй.

Строі спадарыні Аляксандры ўдзельнічалі ў шматлікіх дэфіле і паказах, выстаўляліся ў музеях, а галоўнае - насіліся ўжывую на святах, выступах, танцавальных майстар-класах і фотасэсіях. 

У калекцыю ўваходзіць больш за 30 строяў - жаночых, мужчынскіх, дзіцячых. Яшчэ некалькі камплектаў цяпер у працэсе пашыву.

Квіткі - 15 рублёў (агляд экспазіцыі ўваходзіць у кошт). Рэгіструйцеся па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Калякалядны Вольскі ў Кракаве

12.12.2025 (19:00 - 21:00) CHICAGO (Sławkowska 11)

Прэзентацыя кнігі "Крама цудаў" у Мінску

14.12.2025 (19:00 - 20:00) Кінатэатр "Піянер" (ул. Энгельса, 20)

Трыа „Kretsu – Petchenko – Matjukhnov“ у Варшаве

16.12.2025 (20:00 - 21:30) Standup Club Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ