Традыцыйныя танцы ў Мінску

27.02.2026 19:00 - 22:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры, (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў

У пятніцу, 27 лютага, у музеі гісторыі беларускай літаратуры - вялікая вечарына традыцыйных танцаў.


Да вясны засталося зусім рукой падаць. Паскорыць яе прыход прапануюць, пусціўшыся ў пляс пад гукі традыцыйных беларускіх музычных матываў.

Музыкі зайграюць Лявоніху, Кракавяк, Грачанікі, Вераб’я, Каханачку ды іншыя танцы.

З традыцыйных музычных інструментаў будуць гучаць скрыпка, цымбалы, басэтля, дуда, гармонік, акардэон, бубен, барабан.

Як звычайна, побач з танцорамі-аматарамі на імпрэзе збяруцца спрактыкаваныя танцоры, якія стануць арыенцірам для тых, хто толькі вучыцца асноўным танцавальным рухам.

Уваход - 15 рублёў.


Вам можа быць цікава

Выстава лаўрэатаў мастацкай прэміі Neuköllner у Берліне

13.02.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 Galerie im Saalbau (Karl-Marx Straße 141)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Iva Sativa ў Вільні

21.03.2026 (20:00 - 22:00) Paviljonas (Pylimo gatvė 21B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ