Афлайн-лекцыя «Трансфармацыя амерыканскай палітыкі: што гэта значыць для нацыі і свету»

31.05.2023 18:30 - 20:30 Беларускі моладзевы хаб (Plac Konstytucji 6) Бясплатнае

Амерыканскі цэнтр запрашае беларусаў Варшавы на афлайн-лекцыю «Трансфармацыя амерыканскай палітыкі: што гэта значыць для нацыі і свету».


Дата: 31 траўня

Час: 18:30 (час мясцовы)

Месца: Беларускі моладзевы хаб, вул. Plac Konstytucji 6, Варшава

Спрэчкі і супрацьстаянні ў палітычным жыцці характарызуюць амерыканскую дэмакратыю з моманту яе з’яўлення. Аднойчы яны прывялі нават да кровапралітнай грамадзянскай вайны.

Ці з’яўляецца цяперашні разлад ўсяго толькі працягам традыцыі палітычных рознагалоссяў ці ён прадвесціць больш сур’ёзны раскол у амерыканскім грамадстве? Як будучыя выбары паўплываюць на амерыканскае грамадства і на наш рэгіён?

Даведайцеся на лекцыі амерыканскага гісторыка, прафесара Дэвіда Голдфілда! Ён з’яўляецца аўтарам шаснаццаці кніг, у тым ліку «Чорны, белы і паўднёвы: расавыя адносіны і паўднёвая культура» і «Баваўняныя палі і хмарачосы». Абедзве гэтыя кнігі былі намінаваныя на Пулітцэраўскую прэмію. Зараз Дэвід Голдфілд — прафесар гісторыі ва ўніверсітэце Паўночнай Караліны ў Шарлоце.

Мова мерапрыемства: англійская (будзе арганізаваны пераклад).

Не выпусціце магчымасць разабрацца ў сучаснай палітычнай дынаміцы Злучаных Штатаў і яе ўплыве на ўвесь свет!

Каб прыняць удзел, калі ласка, прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Юрыя Тарэева ў Віцебску

31.03.2025 17:00 - 15.06.2025 18:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

ŠUMA ў Варшаве

23.05.2025 (19:00 - 23:00) Mała Warszawa (Otwocka 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ