Трэці фестываль культур “РАКАЎСКІ ФЭСТ”

30.08.2018 08:00 - 17:00 Сцэна на Плошчы Свабоды (Плошча Свабоды) Уваход вольны

2 верасня ў Ракаве, у 30 км. на захад ад Мінска, у трэці раз пройдзе фестываль культур “РАКАЎСКІ ФЭСТ”.

Ракаў – полікультурнае мястэчка, у якім здаўна цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.

У праграме фестывалю: прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур, праграма духоўнай музыкі, кірмаш “Горад майстроў”, экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, флэшмоб “Затанчым разам” і “Спеўны сход”, фота-пленэр, стравы нацыянальнай кухні, конкурсы і ўзнагароды для ўдзельнікаў.

Хэдлайнеры фестывалю – знакаміты гурт “СТАРЫ ОЛЬСА” (Беларусь) і KAPELA ZE WSI WARSZAWA(Польшча).

Арганізатары фестывалю: Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску.

Уваход на мерапрыемства вольны.

Kapela Ze Wsi Warszawa” / Warsaw Village Band/ польскі гурт, які ўваходзіць у лік найлепшых выканаўцаў музыкі “FolkWorld” у свеце. Музыканты зайгралі сотні канцэртаў, у асноўным па-за межамі Польшчы. Больш за 30 краін, 4 кантыненты – ад  Асакі, Токіа, Тайбэя праз Маскву, Парыж, Лісабон, Алжыр да Нью-Ёрка, Таронта, Чыкага, Сіэтла, Лос-Анджэлеса і Ванкувера. Супрацоўнічалі з сусветнымі зоркамі ( Джэк УОЛЛІ, Пітэр ГЭБРЫЭЛ, Сэндзі СКОФІЛД, “Hedningarna”). Сусветная прэм’ера фільма BBC аб музыках – вось экстракт сапраўднай папулярнасці капэлы.

Шматлікія рэцэнзіі апісваюць музыку капэлы самымі разнастайнымі спосабамі і эпітэтамі, з якіх можна вылучыць галоўнае – старажытная музыка рэгіёна Мазоўша спалучае і элементы трансу з абрадаў Вуду, і жорсткасць панк-рока, і варыятыўнасць джаза, і душу блюзу! Усё залежыць ад таго, што жадаеш знайсці.

“Стары  Ольса” – гурт сярэднявечнай беларускай музыкі, стваральнік і кіраўнік – Зміцер Сасноўскі. У рэпертуары – беларускія народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі (“Полацкі сшытак”, “Віленскі сшытак”), беларускія канты ХVI − пачатку XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу. Музыка гурта дазваляе аднавіць гучанне многіх забытых інструментаў. Акрамя ўласных сольных канцэртаў, гурт выступае на фестывалях сярэднявечнай культуры, рыцарскіх турнірах і фальклорных фестывалях. Запісаныя 11 альбомаў і 1 музычны праект. Музыка гурта ўвайшла ў 7 зборнікаў выканаўцаў старадаўніх мелодый.

 


Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава «Панямоння жыватворныя крыніцы» ў Гродне

17.09.2025 15:00 - 31.10.2025 18:00 абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Саввецкая, 8)

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

20.09.2025 11:00 - 21.09.2025 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Вольскі ў Чыкага

20.09.2025 (19:00 - 21:00) ShAnet Galleries (1040 South Milwaukee Avenue)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ