Трэнінг «Гендарныя аспекты ў эміграцыі: што важна ўлічыць і хто прымае рашэнні» ў Тбілісі

14.06.2023 19:00 - 21:30 ------------ Бясплатнае
 
У сераду, 14 чэрвеня, у Тбілісі — трэнінг «Гендарныя аспекты ў эміграцыі: што важна ўлічыць і хто прымае рашэнні».



Дата: 14 чэрвеня

Час: з 19.00 да 21.30 з перапынкам на каву (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі


З 2020 года мноства людзей з Беларусі апынуліся ў эміграцыі, вялікая частка з іх — у вымушанай. Новыя выклікі, доўгі перыяд адаптацыі і складанасці ў легалізаванні.

Часта пры ацэнцы наступстваў і стварэнні праграм дапамогі не ўлічваюцца гендарныя аспекты. Што ж можна рабіць ужо зараз?

На трэнінгу абмяркуюць:

Навошта ўлічваць гендар у пытаннях міграцыі?

Як карэктна сабраць патрэбы людзей?

Гендарная адчувальнасць у праектнай працы. Як медыя могуць скажаць рэальную карціну і ці можам мы на гэта ўплываць?


Вядоўца — грамадская актывістка Станіслава Цярэнцьева.

Уваход вольны — рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Майстар-клас па ляльках у Заслаўі

11.09.2026 (16:00 - 18:00) музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Спектакль «Мінскае мора» ў Кракаве (16+)

15.09.2026 (19:00 - 20:20) Małopolski Ogród Sztuki (Rajska 12)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ