Triangle: only music, only you

21.02.2017 19:00 - 19:00 Бар "Графіці" (зав. Калініна, 16) 5 руб, у дзень - 7 руб
21 лютага ў 19.00, Графіці зав. Калініна, 16. 
Інфалінія 33/29 638 4444

Triangle: only music, only you

«Triangle» – гэта сольны праект Андрэя Апановіча. У музыцы «Triangle» няма вакалу, толькі гітара, сэмплер ды педалі эфектаў. Але гэтага дастаткова, каб ствараць атмасферу, апускацца ў музыку. У кампазіцый як быццам няма пачатку і няма канца, яны проста льюцца, нібы паток, то бурны, то спакойны. І гэта паступова апускае цябе ў стан прымірэння і гармоніі. Ты разумееш: усё праходзіць, і добрае, і дрэннае, але наперадзе заўсёды будзе нешта цікавае.
Можна сказаць, што «Triangle» выконвае нью-эйдж, але што можа быць шырэй гэтага вызначэння? У любым выпадку, гэта музыка разважанняў і мараў.
Квіткі:
загадзя – 5 руб, у дзень – 7 руб
Можна набыць на сайце graffiti.by і ў касе клуба па зав. Калініна, 16

Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Выстава Ігара Бяспалава ў Мінску

21.07.2026 11:00 - 08.08.2026 20:00 галерэя «Мастацтва» (пр-т Незалежнасці, 12)

«Triangle» ў Мінску

30.07.2026 (19:30 - 21:00) музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з вядучымі шоу «Обычное утро» ў Варшаве

31.07.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ