«Цэх Жывой Гісторыі» запрашае на лекцыю пра бітвы пры Шклове і Шапялевічах (1654 год)

29.08.2017 19:00 - 19:00 Beer & wine (вул. Кульман, 9) Уваход вольны

Чарговае пасяджэнне «Цэха жывой гісторыі» будзе прысвечанае асвятленню падзей першых месяцаў вайны 1654–1667 гг. – аднаго з самых жорсткіх і крывавых канфліктаў у айчыннай гісторыі. Асноўнай тэмай стане разгляд баявых сутыкненняў і аблогаў гарадоў на ўсходзе Беларусі, у прыватнасці, дзвюм баталіям – пры Шклове і Шапялевічах. Дзякуючы бітве пры Шклове войскам Вялікага Княства Літоўскага ўдалося толькі ненадоўга затрымаць праціўніка. У сваю чаргу, бітва пры Шапялевічах мела катастрафічныя наступствы і дазволіла маскоўскаму войску зацвердзіцца на лініі Дняпра да самага канца вайны.

Важна зразумець, што ў гэтай сітуацыі змагло зрабіць невялікае войска ВКЛ, каб прадухіліць наступ маскоўскіх войскаў. Да гэтага часу існуе фактар недаацэнкі і прыніжэння ролі войска ВКЛ у гэтых падзеях. Таксама распаўсюджаная думка, што жыхары гарадоў на ўсходзе ВКЛ пагалоўна здаваліся і пераходзілі на бок маскоўскага цара. Але насамрэч не ўсё так проста і адназначна. Асобна будзе разглядацца пытанне па аблогах гарадоў, каб паказаць, што рабілі іх жыхары, каб спыніць ворага, не маючы гарнізонаў, якія б складаліся з прафесійных ваяроў.

29 жніўня, 19.00, Beer&Wine (Кульман, 9)

Паводле арганізатараў


Вам можа быць цікава

Лекцыя "Матыў лодкі/карабля ў праектах сучаснага мастацтва" ў Мінску

31.10.2025 (18:00 - 20:00) Мастацкая галерэя "Цэнтр" (вул. Гікалы, 4)

Хэлаўін у Познані

31.10.2025 (19:40 - 21:00) Pakoj 202 (Nowowiejskiego 46)

"Syndrom Samazvanca" ў Варшаве

13.11.2025 (19:00 - 22:00) VooDoo Club [Stage 2] (Aleja Prymasa Tysiąclecia 48A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ