Турнір памяці Мікіты Крыўцова ў Варшаве

20.07.2024 10:00 - 15:00 (Marymoncka 34) ад 200 злотых з каманды
 

У наступную суботу, 20 ліпеня, у Варшаве адбудзецца аматарскі футбольны турнір памяці Мікіты Крыўцова.







Дата: 20 ліпеня

Час: з 10.00 да 15.00 (час мясцовы)

Месца: Marymoncka 34 (boisko 3), Варшава 




Мікіта Крыўцоў — футбольны фанат, забіты пасля пратэстаў у жніўні 2020 года. Усяго плануецца ўдзел 20 каманд.


Кошт удзелу:

 Для каманд з Варшавы — 400 злотых

Для іншагародніх каманд — 200 злотых


Усе грошы з унёскаў пойдуць на правядзенне турніру ды для сям’і Мікіты Крыўцова. 


Запрашаюць ушанаваць памяць пра Мікіту, падтрымаць яго сям’ю ды паказаць супольную салідарнасць. 

Рэгістрацыя адкрытая да 15 ліпеня ці да моманту заняцця ўсіх месцаў


Рэгіструйце каманду па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Канцэрт хору «Гук цішы» ў Варшаве

27.05.2026 (19:00 - 21:00) касцёл св. Аляксандра (Plac Trzech Krzyży 10/14)

DZIECIUKI ў Торуні

30.05.2026 (21:00 - 23:00) паб «Hipisówka» (Mikołaja Kopernika, 20)

Спектакль «Галасы Адысеі» ў Варшаве

06.06.2026 19:00 - 07.06.2026 21:00 Teatr Komuna Warszawa (Emilii Plater 31)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ