«Творчая кухня» з пісьменніцай Зараславай Камінскай

14.04.2021 19:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае

14 красавіка (серада) а 19.00 адбудзецца «Творчая кухня» з пісьменніцай Зараславай Камінскай


Зараслава Камінская — аўтарка кніг «Русалкі клічуць», «Калядны стол», лаўрэатка прэміі «Дэбют» і прэміі Цёткі, таксама Зараслава заняла трэцяе месца ў прэміі Гедройца 2020. Мы абмяркуем, чаму людзі пішуць пра ежу, паразважаем, як знайсці баланс паміж натхненнем і пісьменніцкай працай і як літаратурныя прэміі ўплываюць на аўтараў.

Таксама Зараслава прачытае ўрыўкі са сваіх кніг і адкажа на пытанні гледачоў. Глядзець трансляцыю можна ў сацсетках Беларускага ПЭНа і «Еўрарадыё» і на Youtube па спасылцы.

«Творчая кухня» — сумесны праект «Еўрарадыё» і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе літаратары дзеляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і грамадска-палітычнага крызісу і адказваюць на пытанні гледачоў.


Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Выстава «Архіў Святла» ў Мінску

15.09.2026 18:00 - 02.10.2026 20:00 галерэя «Універстэт культуры» (Кастрычніцкая плошча, 1)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ