Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым у Вільні «Жанчыны ў паўстанні Кастуся Каліноўскага: маці, жонкі, каханыя…»

24.06.2023 18:00 - 21:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5) Бясплатнае

Сустрэцца з гісторыкам і пісьменнікам Уладзімірам Арловым запрашаюць Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў, інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org і прастора CreateCulture Space.


Дата: 24 чэрвеня
Час: 18.00
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė (вул. Кармеліцкая), 5, Вільня

Ці мы задумваліся, якія яны, жанчыны паўстання 1863–1864 гадоў?

Уладзімір Арлоў раскрые нам невядомыя факты пра іх удзел у змаганні.

Таксама аўтар прэзентуе новыя кнігі і перавыданні, сярод якіх:

— «Айчына. Ад Агінскага да Багушэвіча»; 

— «Імёны свабоды», у якой змяшчаюцца 410 партрэтаў барацьбітоў за наш край з часоў Касцюшкі да нашых дзён; 

— «Ад Еўфрасінні, ад Скарыны. Таямніцы полацкай гісторыі».

Пасля сустрэчы можна будзе набыць і падпісаць кнігі аўтара. На жаль, кнігі прадаюцца толькі за наяўныя грошы, арганізатары просяць прабачэння за нязручнасці.

Уладзімір Арлоў — аўтар бестсэлераў «Краіна Беларусь», «Ордэн Белай Мышы», «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі», лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройця за лепшую празаічную кнігу 2017 года «Танцы над горадам». Творы Уладзіміра Арлова перакладаліся на многія мовы свету, больш чым на 25 моваў перакладзенае напісанае ў 1990-м эсэ «Незалежнасць — гэта...».


Вам можа быць цікава

Выстава «Жарсці па архітэктуры» ў Брэсце

28.03.2025 17:00 - 22.05.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Герояў Абароны Брэсцкай Крэпасці, 60В,)

Выстава «Парушаючы цішыню» ў Мінску

10.04.2025 18:00 - 01.06.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Першы сольнік NOCHY ў Варшаве

28.04.2025 (20:00 - 22:00) Pawilion 18 (Grochowska 324)

Аляксандр Ясінскі і Макс Шчур у Празе

30.04.2025 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music (Karmelitská 388/4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ