Творчая сустрэча і майстар-клас ад Doctor Oy ў Вільні

29.02.2024 - 02.03.2024 19:00 - 15:00 CreateCulture Space (Karmelitų gatvė 5) Бясплатнае
 

У чацвер, 29 лютага, у CreateCulture Space — творчая сустрэча з мастаком Doctor Oy.





Дата і час: 29 лютага ў 19.00, 2 сакавіка ў 13.00

Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня



Прыходзьце знаёміцца і пражываць невялічкую, кранальную гісторыю разам.


Doctor Oy — сучасны беларускі мастак, вядомы сваімі мураламі і інсталяцыямі ў розных куточках свету. 

Вы маглі бачыць ягоныя работы на сценах CreateCulture Space: Doctor Oy намаляваў чароўны лес у «Акне». 

Гэтым разам мастак едзе з майстар-класам і новай выставай пра асабістую спадчыну, важныя моманты з дзяцінства і пра дом, які заўсёды ўнутры. 

Выстава ў Hutkasmachnaa Window Gallery — гэта выказванне мастака, у якім кожны знойдзе свой сэнс і дом. 


А ў суботу, 2 сакавіка, вяртайцеся на майстар-клас, каб разам з Doctor Oy стварыць і расфарбаваць арт-аб’екты з гіпсу, якія можна размясціць на вуліцах горада або ў сябе дома. 

Толькі захапіце з сабой белую цішотку! 


Уваход на творчую сустрэчу вольны, а на майстар-клас — 10 еўра. Рэгіструйцеся на тую ці другую падзею (ці на абедзве адразу) па спасылцы






Вам можа быць цікава

Выстава Анастасіі Чадзій "Палессе" ў Мінску

12.12.2025 18:00 - 18.01.2026 20:00 Галерэя ДК (вул. Герцэна, 2а)

Выстава Кірыла Міхаленкі «Petroleum» у Мінску

17.12.2025 17:00 - 01.02.2026 19:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Вечна зялёнае” ў Мінску

21.12.2025 12:00 - 15.02.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Свята «Тры Каралі» ў Азярцы

03.01.2026 (13:00 - 14:00) музей народнай архітэктуры і побыту

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ