Творчая сустрэча са Святланай Алексіевіч у Берліне

14.01.2024 18:30 - 20:00 Jüdische Gemeinde (Fasanenstraße 79) ад 15 еўра
 
14 студзеня (гэта будзе нядзеля) у Берліне адбудзецца творчая сустрэча са Святланай Алексіевіч.




 Дата: 14 студзеня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Jüdische Gemeinde, Fasanenstraße 79, Берлін


Абмяркуюць вострыя пытаннечкі: 


Дзе лепш сёння пісьменніку, які піша на рускай, — у таталітарнай краіне ці ў эміграцыі?

 Ці ёсць у Беларусі і Расіі еўрапейская будучыня? 

Ці можа мастацтва змякчаць норавы? Як мастацтва можа супраціўляцца злу? 

У Другой сусветнай вайны было «не жаночае аблічча». Якое аблічча ў вайны ва Украіне? Ці можа мастак быць саўдзельнікам вайны? 

Вайна ва Украіне — як такое магло здарыцца і чым яна скончыцца? 

Ці можна назваць забітых ва Украіне расейскіх вайскоўцаў «нашымі хлопчыкамі» па аналогіі з афганскімі «цынкавымі хлопчыкамі»? 

Ці меў рацыю Чаадаеў, сцвярджаючы, што ў Расіі ёсць гістарычная місія — паказваць свету як не трэба жыць? 

«Ці хочуць рускія вайны»? Ці яе хоча толькі Пуцін? 

Савецкае мінулае і расійская будучыня. Што змрачнейшае?



 Квіткі коштам ад 15 еўра набывайце па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава інсітнага мастацтва ў Полацку

16.05.2026 10:00 - 31.08.2026 18:00 музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (вул. Войкава, 1)

Музычны вечар GASCIOUNIA ў Варшаве

29.08.2026 (18:30 - 21:00) домік ля Віслы «Teal House» (Bulwar Flotylli Pińskiej 1F)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ