Творчая сустрэча з Дзмітрыем Строцавым у Варшаве

18.11.2024 18:30 - 20:00 Księgarnia Czarnego (al. Jana Pawła II 45A) Бясплатнае



У панядзелак, 18 лістапада, у Księgarnia Czarnego адбудзецца творчая сустрэча з паэтам Дзмітрыем Строцавым у межах фэста інтэлектуальнай кнігі Pradmova і да Дня зняволенага пісьменніка, які выпадае на 15 лістапада.






Дата: 18 лістапада

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Księgarnia Czarnego, al. Jana Pawła II 45A, Варшава 





Пагавораць пра яго зборнік паэзіі «Reportaż poetycki» ў перакладзе на польскую мову. 

Весці сустрэчу будзе Агнешка Савіньска, перакладчыца літаратуры і рэдактарка «Książki». 


Напачатку сустрэчы прэзідэнтка Беларускага ПЭН-цэнтра Таццяна Нядбай распавядзе пра пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі, і прадставіць інфармацыю пра сітуацыю з правамі чалавека і культурай у Беларусі паводле маніторынгу Беларускага ПЭН-цэнтра.



Уваход вольны.






Вам можа быць цікава

KaS у Мінску

30.08.2026 (15:00 - 17:00) Ратуша (пл. Свабоды, 2а)

Слава Камісаранка ў Варшаве (18+)

21.09.2026 (20:00 - 22:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ